Alexaziz Al-Hawwazi – Saudi Suite

Catalogue number: [HAZE132] | Artist: Alexaziz Al-Hawwazi | Date: 01/07/2011

TRACKLIST:

  1. Saudi Suite Pt. 1
  2. Silence Of The Red Sea
  3. Freedom Road Shuffle (King Fahad Causeway)
  4. Saudi Suite Pt. 2
  5. Radio al-Arabiyya
  6. Saudi Suite Pt. 3

Alexaziz is a moniker adopted by the Belarusian Minsk-based musician Aleksei Malakhov for his first solo album, which he recorded during his year-long stay in Saudi Arabia. The main inspiration for this work was the feeling of loneliness, being cut off not only from his family but also from everything he’d been accustomed to. Observing the outside world, so alien to him, but at the same time somehow intriguing, Alexaziz came up with this palette of quiet, serene, and yet intense sound. The Saudi Suite was recorded into a laptop computer using mainly an electric-acoustic guitar, processed by Line6 Pocket Pod accompanied by several local instruments like a rababah (a one-string kind of violin with a fish skin resonator) and percussion (a half of a metal industrial container with added camel skin top), mixed with sounds recorded onto an MP3 radio-recorder – excerpts of radio news and music performances, prayer calls, and birds chirping outside a bathroom window. Sound quality was intentionally left lo-fi for aesthetic purposes. The cover photo was taken by Alexaziz’s friend Sergey from Ukraine during their trip to the Red Sea coast.

Алексазіз ёсьць псэўданімам Аляксея Малахава, беларускага музыкі зь Менску, які запісаў свой першы сольны альбом падчас знаходжаньня ў Саўдаўскай Арабіі. Галоўным натхненьем да гэтага твору было пачуцьцё адзіноты й адрэзанасьці ад усяго, да чаго ён быў звыклы. Гледзячы на вонкавы сьвет, такі чужы, але ж у той самы час і чымсьці цікавы, Алексазіз стварыў гэтую ціхую, нярухлівую, працятую пачуцьцём унутранай напругі гукавую палетку. “Саўдаўская сюіта” была запісана на лэптоп, выкарыстоўваючы па большасьці акустычную гітару зь пьезадатчыкам, гук якой быў апрацаваны працэсарам Line6 Pocket Pod, а таксама некалькі мясцовых інструментаў накшталт рабабы (аднаструнная скрыпка з рэзанатарам, зробленым з рыбінай скуры) ці пэркусыі (палова
індустрыальнага кантэйнера, на які нацягнута скура вэрблюда). Музыка змешана з гукамі, запісанымі на MP3 рэкордэр – урыўкі з радыё навін і музычных праграм, заклікі да малітвы да шчабятаньне птушак ля вакна прыбіральні. Якасьць гука была наўмысна пакінута лоў-фай дзеля эстэтычнага эфэкту. Кавер фота было зроблена сябрам Алексазіза Сяргеем з Украіны ў час іх сумеснага падарожжа да Чырвонага мора.
Алексазіз: гітара электра-акустычная Yamaha, комбік гітарны Roland Micro Cube, працэсар гукавы гітарны Line6 Pocket Pod, слайдар, пэркусыя, рабаба, радэёпрыймач, дыктафон лічбавы.
Сяргей Корсакаў-Аравійскі: фота (Аль-Ула)

Free download from Archive




COMMENTS

Leave a Reply