[HAZE129] Knyaz Mishkin, V.Zhybul, V.Burlak – Night With The Day In The Middle

Posted on Saturday, April 2nd, 2011 at 5:42 pm

[HAZE129] Knyaz Mishkin, V.Zhybul, V.Burlak - Night With The Day In The Middle



Cat: #129
Artist: Knyaz Mishkin
Album:
Country: Belarus
Genre: Intuitive Improvisation, Poetry





Tracklist:
01. Frozen Cranes

Knyaz Mishkin, V.Zhybul, V.Burlak – Night With The Day In The Middle
This release is dedicated to the Belarusian writers, who were repressed.
The composition used textes by Adam Babareka, Leapold Rodzevich, Uladzimer Zhylka, Uladzimer Dubouka, Jazep Pushcha, Ales Dudar, Uladzimer Hadyka, Ryhor Paparac, Andrej Aleksandrovich, Juli Taubin.
Rant – Viktar Zhybul and Vera Burlak.
Music – Knyaz Mishkin.

October 29-30, 1937 executions in Belarus refers to a mass extermination of Belarusian writers, artists and statespeople by Communist authorities. This event marks the peak of the Great Purge and repressions in the Soviet-controlled East Belarus.
More than 100 notable persons have been executed on that days, most of them in the night between 29 and 30 October 1937. The innocence of most of the executed has later been admitted by the Soviets after Stalin’s death.
____________________________________________________________
Князь Мышкін, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак – Ноч з днём пасярэдзіне
Дадзены рэліз прысьвячаецца рэпрэсаваным беларускім літаратарам.
У кампазыцыі скарыстаныя тэксты Адама Бабарэкі, Леапольда Родзевіча, Уладзімера Жылкі, Уладзімера Будоўкі, Язэпа Пушчы, Алеся Дудара, Уладзімера Хадыкі, Рыгора Папараць, Андрэя Александровіча і Юлі Таўбіна.
Дэклямацыя – Віктар Жыбуль і Вера Бурлак.
Музыка – Князь Мышкін.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД — «амэрыканкі» — былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячаў тагачаснай БССР.
У гэтым сьпіcе прыведзеныя імёны асобаў, якія был рэпрэсаваныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году рэпрэсіўнай «машынай» Савецкага Саюзу. Невінаватасьць большай часткі зь іх была потым прызнаная савецкімі судамі. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку.
У архіве прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Сьпіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». У сьпіс уключаны «ворагі народа» з усяго Савецкага Саюза. Ён датаваны 7 верасьня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Сьпіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зьняволеньня ў канцлягерах) — 6 чалавек. Сьпіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасьня 1937 года і падпісаны І. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзела Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай бясьпекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бясьпекі Ў. Цэсарскім.

Download:
MP3 via M3U
ZIP

Related Posts:

Tags: , , , ,

Leave a Reply

WordPress Themes