NEWS:::: “МЫШКІН У ПАЭТАХ” – Інтуітыўная імправізацыя, авангардовая паэзія, адкрытая гукасэсія

Увага – авангард! Чарговы акт інтуітыўнае імправізацыі ад гурта “Князь Мышкін” адбудзецца 26 студзеня 2010 году ў менскім клюбе “Лісіная нара”. Як заўсёды, музыка будзе нараджацца натуральна й сакрамэнтальна, тут і цяпер, праз намаганьне душы й узаемаабмен з гледачом. Музыка вельмі асабістая, праўдзівая й, што ня малаважна, 19-гадовае вытрымкі! Адвольная імправізацыя й спантаннае кампазытарства – зараз гэта вельмі актуальныя сродкі выказваньня, якія могуць зьмяніць уяўленьні пра навакольле. Прычым, у лепшы бок.

Гэтым разам Л.Нарушэвіч і кампанія будуць выкарыстоўваць разнастайныя камбінацыі духавых, пэркусійных і струнных інструмэнтаў зь перадавой паэзіяй. У вечары возьмуць удзел знаныя паэты З.Плян, Я.Пшанічны, В.Жыбуль і Джэці. З апошнімі двума будзе прэзэнтаваная асобная кампазыцыя “Ноч з днём пасярэдзіне”, заснаваная на
вершах і прозе малавядомых беларускіх літаратараў 20-30-ых гадоў. Вывучэньнем гэтага ўнікальнага пласта айчыннае літаратуры В.Жыбуль займаецца ўжо ня першы год. Высьвятляецца, што маладыя аўтары таго часу не адставалі па ўзроўню думкі й мэтадах ад сучасных. Але афіцыйна іх творы за рэдкім выключэньнем не выдаваліся.
Таксама варта адзначыць, што канцэрт будзе запісвацца ў аўдыё-фармаце, а потым, верагодна, зьмешчаны ў Сеціве. Такім чынам, у паважанае публікі ёсьць магчымасьць паўдзельнічаць практычна ў студыйнай сэсіі. Для
кожнага гледача рыхтуецца кніга ў падарунак!

26 студзеня. 19:00. Менск. Лісіная нара
канцэптуальная імпрэза “Мышкін у паэтах”
Квіткі: 15 000
Адрас: вул. Каліноўскага, 32

| More

No Comments, Comment or Ping

Reply to “NEWS:::: “МЫШКІН У ПАЭТАХ” – Інтуітыўная імправізацыя, авангардовая паэзія, адкрытая гукасэсія”

NEXT RELEASE:

DATE: 27.08.2010
RELEASE: Art project "?!"
Sespiting



SUBSCRIBE TO HAZE NEWS BY EMAIL:

Enter your email address:

Delivered by FeedBurner



DONATION:

Our website – completely free, you can download the music you like, watch videos, paintings, graphics. Work on the site takes us a lot of personal time. If you like what we do, and you want to help us by donating a small amount.
Наш сайт – полностью бесплатный, вы можете скачивать понравившуюся вам музыку, смотреть видео, живопись, графику. Работа над сайтом отнимает у нас много личного времени. Если вам нравится то, что мы делаем, и вы хотите помочь нам, пожертвуйте небольшую сумму.
WMZ: Z303195331739
WME: E144408643462
WMR: R259090337752
WMB: B197316324453





© Copyright 2007 - 2010
HAZE: independent netlabel and art-community.
www.H-A-Z-E.org