Белыя стужкі цяжка праходзяць праз мой страўнік простыя людзі ў намаганні адхапіць кавалак ад малітвы, што анучай тырчыць з маей правай вачніцы губляюць ад злосці прытомнасць; Малітва смярдзіць хлорам... Колькі тыдняў таму Пачуў за сцяной Рытмічныя гукі Драўлянага сэрца суседа... Толькі б прачнуцца з морквай у зубах, з крывею на вуснах... Халодна, а побач чамусьці нікога; Гарачую гуму з глыткі хапаю збялелымі пальцамі. Пахам гума нагадвае стары хлявок, дзе павесіўся камбайнер разам з кароўкай, дзе рахітычныя дзеткі гулялі вяселле... у роспачы у пашане у квецені птушкі няспешна скубуць мёртвы аўтамабіль, скубуць і мяне - іх вабіць наш пах. Колькі тыдняў таму можна было пачуць, як натхнёна гвалтуюць дзяўчыну лялькі; з вачніц лялек наўсцяж прастору аглядаюць чорныя пчолы, чорныя зліплыя цельцы, якіх прымусілі збіраць мазут. Змажу мазутам похву сваёй дзяўчыны - больш, напэўна, не зацяжарыць.