залаты хлопчык на ўзбярэжжы мора еў крыветкі запіваў ромам залаты хлопчык кідаў валасы ў гроты й пячоры стагнаў пад пляск вады і шум чаіц неба было блізка і цела кроплямі сыходзіла ў пясок зьнікала ў цемрыве шалёных сьцюжаў а залаты хлопчык з заплечніка высочваў калі наш позірк нарэшце злучыцца